https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паэта Рамана Тармолу-Мірскага пахаваюць у родным Міры


У Менску 25 чэрвеня памёр паэт Раман Тармола-Мірскі, паведамляе прэсавая служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Яму было 75 гадоў.
Нарадзіўся паэт у 1936 годзе ў мястэчку Мір, дзе яго і пахаваюць. СБП паведамляе, што родных і сяброў літаратара даставяць туды аўтобусам.

Раман Тармола-Мірскі не перайшоў у іншы, створаны нядаўна ўладамі саюз пісьменьнікаў, як некаторыя іншыя літаратары, не адмовіўся ад сваіх дэмакратычных поглядаў, ад нацыянальна-незалежніцкіх, кажуць пра яго калегі.

Друкаваўся паэт з 1957 году, першая кніга — "Асколкі і росы" выйшла ў 1964-м, у тым жа годзе яго прынялі ў Саюз пісьменьнікаў. Ён напісаў сцэнар дакумэнтальнага фільму "Я не самотны… Максім Багдановіч", які быў зьняты ў 1982 годзе. У сталым узросьце Раман Тармола-Мірскі цяжка хварэў, але здолеў змагчы хваробу. Калісьці ён напісаў пра сваю радзіму:

I які нi прымярай куток
Да мае вандроўнае натуры,
Беларусь адна
мне вочы жмурыць,
I сьлязiць, i ясьнiць часта зрок.

27 чэрвеня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:27.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3544
 
Ключевые слова:
Мір Поэты Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме