https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь святкуе Дзень Перамогі


У Беларусі адзначаюць дзяржаўнае свята — Дзень Перамогі. Нягледзячы на панядзелак, гэты Дзень Перамогі традыцыйна з`яўляецца выхадным.
Цэнтральнай падзеяй святкаванне ў Мінску стане ўрачыстае шэсце ветэранаў, якое пачнецца ў 12.00 ад Кастрычніцкай плошчы. Паводле традыцыі калону ўзначаліць кіраўнік дзяржавы. Шэсце завершыцца ўскладаннем вянкоў і кветак да манумента на плошчы Перамогі.

У сувязі з ўрачыстасцямі цэнтр горада будзе перакрыты да 15.00.

Народныя гулянні арганізаваны ва ўсіх буйных парках адпачынку, у тым ліку ў парку Перамогі, парках імя Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка. Спартыўна-забаўляльная праграма і святочны канцэрт пройдзе з 13.00 да 19.00 на пляцоўках па праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту. У парку імя Грэкавай з 12.00 да 14.00 адбудзецца конкурс малюнкаў і фотаработ і выстава "Эпапея мужнасці і славы".

Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы.

У 22.00 будзе дадзены святочны салют 30 артылерыйскімі залпамі на шасці пляцоўках горада. Самы маляўнічы салют можна будзе ўбачыць каля стэлы "Мінск — горад-герой".

З Днём Перамогі суайчыннікаў павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. "Беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру і вышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны, — гаворыцца ў віншаванні. — Мы захоўваем у сэрцах не толькі мужнасць, гераізм, адвагу воінаў і працаўнікоў тылу, але і горыч страт ваеннага ліхалецця. Мільёны беларусаў назаўсёды засталіся на палях жорсткіх бітваў, набліжаючы шчаслівы дзень усенароднай ўрачыстасці і славы — дзень Вялікай Перамогі".

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ветэранам і ўсім тым, "хто выпакутаваў і заслужыў Перамогу". "Разграміўшы фашызм, вы далі нам магчымасць самім выбіраць свой шлях развіцця і будаваць дастойную будучыню Беларусі", — адзначаецца ў віншаванні. "Сёння спадчыннікі пакалення пераможцаў узялі на сябе адказнасць за паспяховасць і бяспеку краіны. Мы захаваем згуртаванасць і сілу духу, каб і надалей сумесна ўмацоўваць наш агульны дом", — запэўніў Лукашэнка.

Паводле апошніх звестак, у Беларусі жыве прыкладна 35 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 мая 2011
 
Дата публикации:09.05.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3735
 
Ключевые слова:
День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме