https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выкарыстоўваць дзяржсімволіку можа кожны грамадзянін Беларусі


Выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку можа кожны грамадзянін Беларусі. Галоўная ўмова - забеспячэнне неабходнай павагі да яе. Аб гэтым паведаміла галоўны спецыяліст дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі, сакратар Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Беларусі Марына Ялінская.
Спецыяліст растлумачыла, што ў адпаведнасці з законам Беларусі аб дзяржаўных сімвалах, грамадзяне краіны могуць вывешваць Дзяржаўны сцяг як з нагоды нацыянальных свят, так і ў час народных, працоўных, сямейных свят, з нагоды ўласных юбілейных і памятных дат. Пры гэтым сцяг павінен быць правільна ўстаноўлены. У верхняй частцы павінна знаходзіцца чырвоная паласа, унізе - зялёная, белая вертыкальная паласа з чырвоным арнаментам павінна быць размешчана ў дрэўкавай частцы.

Марына Ялінская адзначыла, што ў адпаведнасці з законам на некаторых будынках Дзяржаўны сцяг знаходзіцца пастаянна, у прыватнасці на рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы, на будынках Савета Міністраў, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, пракуратуры, судоў і іншых будынках дзяржорганаў, падпарадкаваных Прэзідэнту і ўраду. Акрамя таго, на будынках, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў або выканаўчых распарадчых органаў, Дзяржаўны сцяг вывешваецца толькі на час правядзення пасяджэнняў. Ён таксама ў абавязковым парадку ўстанаўліваецца на тых будынках, у якіх праводзіцца галасаванне ў дні выбараў або рэферэндумаў або ў дні правядзення рэспубліканскіх сходаў.

Эталоны Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба краіны знаходзяцца ў Нацыянальным архіве Беларусі. Эталоны - гэта відарысы сцяга і герба на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе. Любы грамадзянін Беларусі можа звярнуцца ў архіў і атрымаць эталоны сімволікі, каб у адпаведнасці з законам іх выкарыстоўваць. У Нацыянальны архіў нярэдка звяртаюцца арганізацыі і грамадзяне з просьбай аб размяшчэнні эталонаў сімволікі на друкаваных выданнях або іншай прадукцыі, расказала спецыяліст. Аднак, удакладніла яна, не дапускаецца, напрыклад, размяшчэнне Дзяржаўнага герба на візітных картках грамадзян краіны, якія не з`яўляюцца дзяржслужачымі. Грамадзяне Беларусі не могуць выкарыстоўваць відарыс герба на бланках пісем. Грамадскім аб`яднанням забараняецца выкарыстоўваць Дзяржаўны герб у якасці асновы для сваіх геральдычных знакаў і эмблем.

Марына Ялінская таксама нагадала, што відарыс Дзяржаўнага герба, напрыклад, прадуглежаны на каштоўных паперах, у пашпартах грамадзян, на грашовых знаках, дзяржаўных узнагародах.

Правілы выкарыстання Дзяржаўнага герба на бланках і дакументах вызначаны ўказам кіраўніка дзяржавы нумар 357 ад 28 чэрвеня 2000 года "Аб упарадкаванні вырабу і выкарыстання бланкаў дакументаў з відарысам Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь". У адпаведнасці з ім права размяшчаць відарыс Дзяржаўнага герба на бланках і дакументах прадастаўляецца толькі дзяржаўным органам і дзяржаўным арганізацыям.

Звязда
5 мая 2011
 
Дата публикации:06.05.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3637
 
Ключевые слова:
Государственная символика Беларуси Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме