https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фільмы пра нацыянальныя паркі «Прыпяцкі» і «Белавежская пушча» плануюць зняць на «Беларусьфільме»


Фільмы пра нацыянальныя паркі «Прыпяцкі» і «Белавежская пушча» плануюць зняць на кінастудыі «Беларусьфільм». Пра гэта заявіў рэжысёр-анімаліст і беларускі эколаг Ігар Бышнёў падчас паказу кінастужкі «Дачка Прыпяці».
«Экалагічнае кіно з’явілася ў нас на студыі пасля досыць доўгага перапынку. Спадзяюся, неўзабаве мы пачнём здымку двух поўнаметражных фільмаў, прысвечаных нацыянальным паркам „Прыпяцкі“ і „Белавежская пушча“. Таксама мы хочам працягнуць стварэнне экалагічных казак для дзяцей. Спачатку плануем зняць кінастужкі пра жыццё бабра і глушца», — распавёў Ігар Бышнёў.

«Фільм „Краіна выратаванага волата“ пра зубрах ужо быў прадстаўлены на некаторых кінафестывалях, а кінастужку „Бярэзінскі біясферны“ гледачы яшчэ ўбачаць на экранах. У 2025 годзе Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку споўніцца 100 гадоў, так што мы падрыхтаваліся да юбілейнай даты загадзя», — дадаў рэжысёр.

Паводле яго слоў, экалагічная тэма на кінастудыі ўсебакова падтрымліваецца. «У нас у планах працягваць здымаць кіно на гэтую тэматыку. Паступова мы хочам расказаць пра ўсе запаведнікі і нацыянальныя паркі Беларусі», — падсумаваў Ігар Бышнёў.

Звязда, 22 лістапада 2023
 
Дата публикации:22.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:212
 
Ключевые слова:
Экология Охрана природы Беларусьфільм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме