https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Барадачы… сiвой даўнiны


Бабруйскi клуб ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi «Газдава» дапамагае нам убачыць мiнуўшчыну, самiх сябе.
— Наш клуб пачынаўся з захаплення мiнуўшчынай, з думкi, як лепей данесцi яе да нашых дзён, — расказвае кiраўнiк клуба ваенна-гiстарычнай рэкан-струкцыi «Газдава» Гардзей Шчэрбiч. – Пачыналi мы ўдваiх, зараз у клубе паўтара дзясятка чалавек. Базiраваўся клуб пры Доме культуры фанерна-дрэваапрацоўчага камбiната.

Сам Гардзей Мiкалаевiч бы той сярэдневяковы рыцар: мажны, з вусамi, акуратнай бародкай. I ў жыццi такi, i пры стварэннi рыцарскiх вобразаў. Адкуль прыйшло такое захапленне? Шмат чытаў гiстарычнай лiтаратуры, глядзеў фiльмы на гэтую тэму. У мастацкiм каледжы, куды паступiў пасля школы, i ў Мазырскiм педiнстытуце не пакiдаў свайго занятку. I вось цяпер у школе, дзе вядзе ўрокi працы, ахвотна расказвае навучэнцам пра рыцарства.

Членаў клуба на чале са Шчэрбiчам можна часта бачыць у поўнай амунiцыi на святах i разнастайных прадстаўленнях. Яны частыя госцi ў школах i навучальных установах.

Члены клуба пачынаючы з 2004 года ездзяць на рэканструкцыю Грунвальдскай бiтвы, удзельнiчаць у якой заўсёды вялiкi гонар. Ды якое прадстаўнiцтва: лiтоўцы, палякi, немцы, iспанцы, iтальянцы i iншыя – у мiнулым годзе ў гэтым буйнейшым рыцарскiм фестывалi прынялi ўдзел дзве з паловай тысячы чалавек. У сярэдневяковым лагеры размясцiлася звыш дзесяцi тысяч чалавек. А ў дзень бiтвы паглядзець на дзейства прыехалi больш за 300 тысяч. Было ўсё – рыцарскiя баi i дэманстрацыя даспехаў, маладзецкая зухаватасць.

Дарэчы, рыцары здымалiся ў дакументальнай чатырохсерыйнай стужцы кiнастудыi «Беларусьфiльм» аб Грунвальдскай бiтве «Начны дазор». Чаму менавiта яны? Таму што ўваходзяць у склад канфедэрацыi рыцараў Вялiкага княства, як кажуць, займелi iмя. Улiчвалiся, вядома, фiзiчныя даныя, адзенне, знешнасць. Прадстаў-нiцтва было высокае. На здымках, што называецца, давялося папацець: пацягай пад спякотным сонцам даспехi, якiя важаць не меней як два пуды, неаднаразовыя дубляжы. Затое потым з якiм задавальненнем глядзелi фiльм, паказвалi родным, блiзкiм.

Трэба сказаць, што апошнiм часам бытавыя ўмовы клуба значна палепшылiся. Цяпер ён размяшчаецца ў гарадскiм цэнтры адпачынку i творчасцi. Там – майстэрня, сховiшчы, кабiнеты, дзе можна праводзiць заняткi. Адным словам, больш камфортна, чым раней. Не дзiва, што i колькасць удзельнiкаў клуба прыбаўляецца. Улiванню «свежай крывi» тут заўжды рады.

Нядаўна аматарскаму клубу, якi адзначыў сваё дзесяцiгоддзе, прысвоена званне народнага. З гэтай нагоды была арганiзавана гарадская выстава пад назвай «Узбраенне i касцюм Вялiкага княства». На ёй былi прадстаўлены 12 камплектаў рыцарскiх касцюмаў XIV—XVII стагоддзяў, даспехi, зброя, а таксама памятныя медалi з рыцарскiх фестываляў… Было шмат наведвальнiкаў, асаблiва юнага пакалення, моладзi. Выстава, трэцяя па лiку, мела поспех.

— А што ў планах газдаўцаў?

— Далейшае нарошчванне «мускулаў», бо мы ўжо навiдавоку. Аб гэтым сведчыць той факт, што нас запрашаюць на разнастайныя фестывалi, вось неўзабаве паедзем на «Генуэзскi шлем», якi будзе праводзiцца ў Крыму. Там прадэманструем i, зразумела, прыменiм на практыцы узбраенне цяжкай кавалерыi Асманскай iмперыi XVI—XVII стагоддзяў, якое ў нас ёсць. Мы сталi на рыцарскi шлях i па iм iдзём!

Мiкалай Давідовіч, Рэспубліка
28 красавіка 2011



 
Дата публикации:28.04.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4541
 
Ключевые слова:
Рыцарские клубы История Бобруйск Города Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме