https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вежу Ратушы адчынілі для закаханых


Ратуша ў Віцебску
Спецыяльна для закаханых, нягледзячы на афіцыйны выхадны, у Дзень Святога Валянціна ў Віцебску арганізавалі выхад на аглядальную пляцоўку сімвала горада — старажытнай ратушы.
Як паведаміў "Звяздзе" Валерый Шышанаў, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, такім чынам музейныя работнікі вырашылі павіншаваць закаханых са святам. Дазвол падняцца на вежу ратушы, каб палюбавацца горадам і прызнацца ў каханні, абышоўся ўсяго ў пяць тысяч рублёў. Безумоўна, такая ўнікальная магчымасць запомніцца яшчэ і таму, што выхад на пляцоўку на вышыню палёту птушак запланавана адкрыць для экскурсій толькі калі пацяплее.

Сёлета святкаванне стала незвычайным таксама і тым, што перад "прафесійным" святам закаханых усіх ахвотных запрасілі на галоўную плошчу вобласці, каб яны выстраіліся ў форме сэрца і адправілі ў нябёсы паветраныя шарыкі — у знак прызнання ў любові да старажытнага горада і ў каханні. Калі гэты нумар рыхтаваўся да выхаду, 14-га лютага ў 14 гадзін прыйшоў час ажыццявіць тое, што было запланавана.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда 15 лютага 2011
 
Дата публикации:15.02.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3708
 
Ключевые слова:
День святого Валентина День всех влюблённых Витебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме