https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інжынерныя войскі святкуюць сваё 310-годдзе


310-годдзе сёння адзначаюць інжынерныя войскі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: 21 студзеня 1701 года ўказам Пятра І была заснавана першая інжынерная школа, а ў 1999 годзе Указам Прэзідэнта Беларусі гэты дзень быў афіцыйна зацверджаны як Дзень інжынерных войскаў.
Пра тое, у якім стане знаходзяцца сёння інжынерныя войскі Беларусі, журналістам расказаў палкоўнік Алег ВОІНАЎ, начальнік інжынерных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь:

— Інжынерныя войскі паказалі сваю неабходнасць і сваю жыццяздольнасць — і гэта пацвярджае тое, што ніводная буйная бітва, лакальны канфлікт не абыходзяцца без прымянення інжынерных войскаў, — сказаў Алег Воінаў. — Інжынерныя войскі таксама адрозніваюцца ад іншых радоў тым, што яны запатрабаваны і ў мірныя часы і выконваюць баявыя задачы па размініраванні тэрыторыі Беларусі ад выбухованебяспечных прадметаў. У пастаяннай гатоўнасці ў нас знаходзіцца 31 група размініравання ад 14 злучэнняў воінскіх часцей, і па выніках мінулага года імі было абясшкоджана 23,5 тысячы выбухованебяспечных прадметаў. Алег Воінаў таксама падкрэсліў, што інжынерныя войскі гатовыя прыйсці ў любы час года на дапамогу цывільнаму насельніцтву і народнай гаспадарцы: расчысціць дарогі ўзімку, пабудаваць масты і пераправы вясной пры ўскрыцці рэк, тушыць лясныя пажары ўлетку.

— Нам вельмі прыемна, што мы не стаім на месцы: па-першае, пераводзім сродкі інжынернага ўзбраення і тэхнікі на айчынную базу; па-другое, праводзім мадэрнізацыю існуючых сродкаў інжынернага ўзбраення; і нарэшце, аптымізуем нашу тэхніку: калі раней нейкую задачу выконвалі 2-4 машыны, то зараз, з прыняццем на ўзбраенне ўніверсальных машын, гэтую задачу выконвае адна машына і адзін экіпаж. Гэта дазваляе паменшыць тэрміны выканання задач і працазатраты, — сказаў Алег Воінаў.

Цікава, што шмат увагі ў рамках развіцця інжынерных войскаў надаецца маскіроўцы і імітацыі. Ужо сёння прыняты на ўзбраенне маскіровачныя камплекты зімовага і летняга варыянту, а на падыходзе — пясочны. Як адзначыў Алег Воінаў, гэтыя маскіровачныя камплекты вырабляюцца на беларускіх прадпрыемствах.

— Яшчэ адзін з напрамкаў, які мы распрацоўваем, — гэта стварэнне пнеўматычных макетаў баявой тэхнікі высокай дэталізацыі. Сёлета мы плануем правесці доследную эксплуатацыю падчас аператыўных вучэнняў і праверыць іх тэхнічныя характарыстыкі, — паведаміў Алег Воінаў.

Па яго словах, цяпер шэраг макетаў тэхнікі ВПС і войскаў ППА ўжо ёсць у інжынерных войсках, аднак новыя ўзоры будуць, па-першае, з высокай ступенню дэталізацыі, а па-другое, разварочвацца з дапамогай пнеўматыкі.

У цэлым, як адзначыў палкоўнік Алег Воінаў, інжынерныя войскі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь добра падрыхтаваныя, якасна выконваюць задачы інжынернага забеспячэння і адпавядаюць усім патрабаванням.

Павел Бераснеў
Звязда 21 студзеня 2011
 
Дата публикации:21.01.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3975
 
Ключевые слова:
День инженерных войск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме