Якія падзеі адбыліся 5 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 кастрычніка
У 1582 годзе Іспанія і Рэч Паспалітая перайшлі на грыгарыянскі каляндар.
У 1648 годзе войскі ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам узялі ў аблогу Пінск.
У 1733 годзе саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Ветын абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
Хто нарадзіўся 5 кастрычніка
1786 год: Вікенцій Равінскі, беларускі паэт, драматург, гіпатэтычны аўтар знакамітай паэмы "Энеіда навыварат".
1919 год: Пётр Крохалеў, беларускі мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
1974 год: Аляксей Зайцаў, беларускі музыкант, удзельнік гурта "J:морс".
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Дэні Дзідро і расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў.
5 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць старазапаветнага прарока Іоны, кніга якога ўваходзіць у склад Бібліі.
Аднойчы Іона быў пасланы Богам у горад Ніневія з пропаведдзю. Але ён замест гэтага накіраваўся ў іншую краіну – Іспанію. Калі Іона плыў на караблі, здарылася страшэнная бура. Каманда карабля даведалася, што непагадзь наслаў Бог, таму што Іона не паслухаўся ўказання, і кінулі яго ў мора, якое адразу супакоілася. Там Іону праглынуў кіт. Унутры кіта ён знаходзіўся тры дні і ўвесь гэты час маліў Госпада злітавацца. Той паслухаў Іону, і кіт выкінуў яго на сушу.
5 кастрычніка ў памяць аб Іоне забараняецца есці рыбу. У гэты дзень маліліся, каб выратавацца ад ліхаманкі і суцішыць зубны боль.
Назіралі за прыродай: калі лісце з клёнаў ужо апала, хутка прыйдзе зіма.
Sputnik, 5 кастрычніка 2023