Якія падзеі адбыліся 4 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 кастрычніка
У 1957 годзе адбыўся пуск першага ў гісторыі штучнага спадарожніка Зямлі.
Хто нарадзіўся 4 кастрычніка
1864 год: Антон Ясінскі, беларускі гісторык.
1978 год: Марына Вежнавец, беларуская балерына
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі гравёр Джавані Батыста Піранезі і рускі адмірал Андрэй Папоў.
4 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70-ці Кандрація Афінскага, а таксама пакутнікаў Іпація і Андрэя. У народным календары імёны святых крыху змяніліся: гэты дзень адзначаны ў ім як Кандрат ды Іпат. Верагодна, так здарылася, таму што гэтыя імёны на слых былі бліжэй простаму чалавеку.
4 кастрычніка ў народзе казалі: "Кандрат з Іпатам дапамагаюць багацець багатым". У гэты дзень маліліся, каб былі грошы, замаўлялі манетку, якую трэба было потым заўсёды насіць у кішэні або кашальку.
Назіралі за надвор`ем: лічылася, што надвор`е, якое будзе ў гэты дзень, трымаецца на працягу наступнага месяца. Калі вецер з поўначы, зіма будзе халоднай.
Sputnik, 4 кастрычніка 2023