https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У распачынанні крымінальнай справы па факце смерці журналіста Алега Бябеніна будзе адмоўлена


У распачынанні крымінальнай справы па факце смерці журналіста Алега Бябеніна будзе адмоўлена, паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна.
Праверку акалічнасцяў смерці журналіста праводзіць пракуратура Мінскай вобласці. Тэрмін праверкі працягваўся двойчы, у чарговы раз ён заканчваецца 3 снежня.

Цела Алега Бябеніна, заснавальніка і кіраўніка папулярнага сайта www.charter97.org, было знойдзенае павешаным у пятлі 3 верасня ў яго загарадным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Да праверкі акалічнасцяў смерці журналіста прыцягваліся эксперты АБСЕ. У падрыхтаваным імі заключэнні сказана: вынікі ўскрыцця і рэчавыя доказы, сабраныя на месцы здарэння, "ясна сведчаць, што прычынай смерці стала самазабойства праз павешанне". "Ацэнка і аналіз экспертаў такія, каб на падставе доказаў і даступнай для іх інфармацыі яны прыйшлі да высновы, што няма прычын думаць, што Бябеніна павесілі пасля смерці", — гаворыцца ў паведамленні АБСЕ.

Многія калегі і сябры Бябеніна, у тым ліку кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў, у чыю каманду ўваходзіў Бябенін, з версіяй самазабойства не згодныя.

Чакаць аб`ектыўнага расследавання гібелі журналіста Алега Бябеніна пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі бессэнсоўна, заявіў Саннікаў, каментуючы БелаПАН планы пракуратуры.

"Беларускія ўлады смерць Бябеніна ператварылі ў палітычную гульню з Еўропай. Экспертаў АБСЕ, якія прыязджалі для ацэнкі расследавання, яны проста выкарысталі. І ні следства, ні эксперты АБСЕ не развеялі нашых сумненняў у тым, што Бябенін быў забіты, а не скончыў жыццё самагубствам. Наадварот, яны толькі ўзмацнілі нашы падазрэнні", — заявіў Саннікаў.

Вячаслаў Будкевіч, Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 1 снежня 2010

 
Дата публикации:01.12.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4602
 
Ключевые слова:
Журналист Бебенин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме