https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Менавіта Лукашэнка быў і застаецца галоўнай пагрозай для беларускага сувэрэнітэту»


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ з нагоды ейнай заявы пра прыярытэты Еўразьвяза на выбарах у Беларусі.
Як вядома, днямі Reuters распаўсюдзіла інфармацыю пра сустрэчу прэзідэнта Літвы з заходнімі дыпляматамі, акрэдытаванымі ў гэтай краіне. Паводле агенцыі, Даля Грыбаўскайтэ заявіла, штоАляксандр Лукашэнка зьяўляецца гарантам палітычнай і эканамічнай стабільнасьці ў Беларусі, а таксама ейнай незалежнасьці. Таму, на думку літоўскага прэзідэнта, перамога цяперашняга кіраўніка Беларусі на выбарах, што маюць адбыцца 19 сьнежня, была б найлепшым варыянтам для Еўразьвяза.

З гэтай нагоды Старшыня Рады БНР Івонка Сурвлла зьвярнулася з адкрытым лістом.

Падаем тэкст цалкам.

«Высокая паважаная Спадарыня Прэзыдэнт.

Беларускае грамадзтва з трывогай успрыняло Вашую безумоўную падтрымку Аляксандру Лукашэнку як прэзыдэнцкаму кандыдату, які, нягледзячы на добрую волю Эўразьвязу, ня толькі не выконвае ўмовы Эўропы адносна палітычнага ладу і правоў чалавека ў Беларусі, але і ўпарта працягвае нішчыць нацыянальныя вартасьці беларускага народу.

Сваю пазыцыю Вы, спадарыня прэзыдэнт, аргумэнтуеце жаданьнем стабільнасьці. Дазволю сабе нагадаць эпізоды з нядаўняй гісторыі, якія сьведчаць, што салідарнасьць прыхільнікаў дэмакратыі можа мець куды больш пазытыўны вынік, чым жаданьне захаваць стабільнасьць. У 1989 годзе менавіта ў Вільні на запрашэньне тагачаснага кіраўніцтва Літвы быў праведзены першы з’езд Беларускага Народнага Фронту, які вылучыў ідэю аднаўленьня беларускай Незалежнасьці. У студзені 1991 года, калі Гарбачоў вырашыў увесьці ў Літве „надзвычайнае становішча“, каб зьнішчыць незалежнасьць Літвы, маскоўскія войскі атакавалі тэлецэнтар у Вільні, загінулі мірныя людзі. Гэтыя дзеяньні Крэмль тлумачыў у тым ліку і неабходнасьцю „захаваць стабільнасьць“ ў савецкай імпэрыі. У тыя дні Вільню наведала група дэпутатаў беларускага парлямэнту, і дэпутат фракцыі Народнага Фронту Сяргей Навумчык выступіў ў літоўскім парлямэнце са словамі салідарнасьці і з заклікам да членаў замежных парлямэнцкіх дэлегацый не пакідаць будынак, пакуль існуе пагроза ягонага штурму. У тыя дні беларускія нацыянальныя сілы тады падтрымалі Літву ў крытычны для яе час, насуперак жаданьню Крамля. Нагадаю таксама, што ў той час шмат хто на Захадзе быў схільны апраўдаць дзеяньні Гарбачова, які, як ім здавалася, быў гарантам стабільнасьці.

Гісторыя, аднак, распарадзілася па-іншаму — менавіта салідарнасьць нацыянальных рухаў паспрыяла распаду савецкай імпэрыі. Мне прыемна, Вельмі Паважаная Спадарыня Прэзыдэнт, адчуваць і сёньня салідарнасьць Літвы ў дачыненьні да Беларусі. Мне зразумелы Ваш клопат адносна беларускай незалежнасьці, калі некаторыя цяперашнія кандыдаты ў прэзыдэнты выказваюць празьмерныя сымпатыі да Расеі, тым часам як уся гісторыя паказвае, што Масква заўсёды імкнулася захапіць нашую краіну. Але менавіта палітыка Лукашэнкі за шаснаццаць гадоў ягонага прэзыдэнцтва прывяла да палітычнай і эканамічнай залежнасьці Беларусі ад Расеі. Праз доўгія гады свайго прэзыдэнцтва ён быў гатовы далучыць Беларусь да Расеі ў прыдуманай Масквой „саюзнай дзяржаве“.

Прэзыдэнт Лукашэнка зьняважыў нацыянальныя сымбалі, у Беларусі вынішчаецца нацыянальная культура, зачыняюцца беларускія школы, праводзіцца татальная русыфікацыя — гэта дае падставы меркаваць, што ў сваім стаўленьні да беларускай Незалежнасьці Лукашэнка не зьмяніўся. І менавіта Лукашэнка быў і застаецца галоўнай пагрозай для беларускага сувэрэнітэту.

З павагай — Івонка Сурвілла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі».


Салідарнасць
19 лiстапада 2010
 
Дата публикации:19.11.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4430
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Литва Грибаускайте
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме