https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памяці паэткі


7 жніўня ў Зэльве адзначылі стагодзьдзе з дня народзінаў Ларысы Геніюш. Адбылося набажэнства ў царкве, прэзэнтацыя двухтомніка твораў паэткі. Аматары яе асобы і творчасьці наведалі могілкі, дзе пахаваныя Ларыса Геніюш зь яе мужам Янкам. З Польшчы прыехаў іхні ўнук — Міхась Геніюш.
У Зэльву прыехалі і менчукі, і гарадзенцы, жыхары Мастоў, Ліды... Але ва ўсім адчувалася, што стаўленьне ўладаў да паэткі, якая памерла ў 1983 годзе, амаль не памянялася. Увесь час за людзьмі назіралі міліцыянты, патрабавалі, як было на могілках, схаваць бел-чырвона-белыя сьцягі.

Гарадзенцы ўвогуле затрымаліся ў дарозе амаль на дзьве гадзіны. Аўтобус, якім яны ехалі, спачатку спыніла «транспартная інспэкцыя», пазьней у ім прабіла кола.

Каля зэльвенскай царквы стаіць помнік Ларысе Геніюш, яна была прыхаджанкай храму. Паэт Міхась Скобла уручыў тут памятныя мэдалі да стагодзьдзя Ларысы Геніюш, перш — Міхасю Чарняўскаму, які некалі ўратаваў архіў паэткі, дзякуючы чаму ўдалося пазьней выдаць яе кнігу «Споведзь». Мэдаль таксама быў уручаны Міхасю Геніюшу, які сказаў на добрай беларускай мове:

«Дзякуючы вам памяць пра маю бабулю і слова, якое яна нам усім пакінула ў вершах, — жывуць у нашых сэрцах. Дзякуючы вам справа, якой яна прысьвяціла сваё жыцьцё, не змарнавалася».

У царкве зрабілі музэйчык, у ім зьвесткі пра сам храм, а таксама пра яе, Ларысу Геніюш. Настаяцель айцец Георгі запрасіў наведаць музэй.

Ад царквы людзі пайшлі да дому Ларысы Геніюш. Днямі міліцыянты забралі ў пастарунак шыльду да стагодзьдзя паэткі, якую ўсталявала грамадзкасьць. Здымак гэтай шыльды Генік Лойка і Уладзімір Някляеў прыбілі да сьцяны. Да людзей выйшла гаспадыня кватэры — Любоў Уладзімераўна, якая пагадзілася, каб шыльда вісела на доме.

Калі літаратары, гісторыкі, прыхільнікі асобы і творчасьці паэткі накіраваліся ў раённы Дом культуры, каб паўдзельнічаць у вечарыне памяці Ларысы Геніюш, то для іх месца не знайшлося, мерапрыемства адбывалася ў невялікім памяшканьні. Прэзэнтацыя двухтомніка твораў паэткі, чытаньне вершаў, сьпевы адбыліся вымушана на прыступках. Паэт Анатоль Вярцінскі назваў прысутных пілігрымамі, якія прыяжджаюць пакланіцца памяці Ларысы Геніюш.

Людзі, якія прыехалі ў Зэльву, наведалі магілу паэткі. Пра тое, як яе хавалі ў далёкім 1983-м, успамінаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў. На могілкі прыехаў лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч. Пры канцы дня ля зэльвенскага вадасховішча адбылася вечарына паэзіі.

07.08.2010 18:53
Радыё Свабода
 
Дата публикации:08.08.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:7348
 
Ключевые слова:
Лариса Гениуш
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме