https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сягоння ў Мінску Дзень горада


У Дзень горада на кастрычніцкай плошчы ўвечары адбудзецца грамадска-культурнае мерапрыемства "Белы канцэрт".
Чаму яго можна назваць "белы", разважаць трэба будзе пасля акцыі, таму што а 19-й гадзіне Палац Рэспублікі абяцае падарунак мінчанам — канцэрт Лонданскага філарманічнага аркестра. Але каму не пашчасціць патрапіць на канцэрт, то можна проста прыйсці на Кастрычніцкую плошчу — дзеля мультымедыйнага шоу, якое рыхтуюць спецыяльна да свята горада.

Гуляць да ночы і нават пазней можна, калі рабіць гэта культурна. Напрыклад, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь абяцае працаваць да 3-х гадзін ночы з суботы на нядзелю — абы толькі як мага больш чалавек наведала выставу "Зямля пад белымі крыламі".

Але не варта чакаць ночы, каб ісці ў музей, бо днём там падрыхтавана цудоўная праграма. Настаўнікі і вучні дзіцячай музычнай школы № 14 будуць іграць джазавую і эстрадную музыку. Але як жа без Моцарта, Брамса, Шапэна, Бетховена?.. Стыпендыяты спецыяльнага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Дар`я Бабко і Павел Кашчэва выканаюць творы гэтых кампазітараў.

"Магію Сярэднявечча" 11 верасня будуць выклікаць у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Поўная таямнічых цудаў, гэтая імпрэза прызначана на вечар — пачатак у 18 гадзін. Згадваць пра беларускае Сярэднявечча ў музеі — абсалютна натуральная справа, бо, адчыніўшы дзверы залаў, ты сапраўды трапляеш у атмасферу тых часоў — мэбля, вопратка, зброя, манеты... І што цікава — у Дзень горада абсалютна бясплатна.

"Сустрэчы ў Траецкім" ладзіць у суботу Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Калі вы аматар музыкі ў спалучэнні з паэзіяй, то ў 18 гадзін для вас пачнецца літаратурна-музычная імпрэза з удзелам беларускіх паэтаў і бардаў — Аляксея Галіча, Дзмітрыя Пятровіча, Барыса Вайханскага, Алеся Гібок-Гібкоўскага, Вікі Трэнас, Юліі Новік, Маргарыты Аляшкевіч, Яны Явіч.

Ля Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў 18 гадзін, напэўна, будзе не менш наведвальнікаў: абяцаюць майстар-клас Масуда Талібані, які вядомы па ўдзеле ў шматлікіх беларускіх гуртах — ён іграе на барабанах. І сцвярджае, што гэтаму можа навучыцца кожны. Можна паспрабаваць спяваць, як бард Вольга Акуліч. Але лепш паслухаць яе песні, а потым і спевы гурта "Дзівасіл" — на зыходзе вечара цёплая і родная музыка сагрэе душу. Як і неўміручае слова Купалы — на выставе ў музеі ўпершыню будзе прадстаўлена копія поўнага рукапісу паэмы "Курган" (арыгінал захоўваецца ў Лондане).

Звязда
11верасня 2010
 
Дата публикации:11.09.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:6237
 
Ключевые слова:
Фэст культуры день города
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме