https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"З Расеяй мы даўно павінны стаць толькі суседзямі"


Мінакі Берасьця адказваюць на пытаньне: "Як Вы лічыце, чым скончыцца інфармацыйная вайна паміж Масквой і Менскам?"
Спадар: "Цяжка сказаць, чым завершыцца гэтая інфармацыйная вайна. Але мне падаецца, што кожны з бакоў пасьля гэтых баталій павінен пайсьці сваім шляхам. Будаваць пры гэтай сытуацыі саюзную краіну — гэта і бяз сэнсу, і беспэрспэктыўна."

Спадар: "Мне падаецца, што адносіны наладзяцца. У любым выпадку ўсё залежыць ад кіраўніцтва. Таму, калі памяняецца ў нас кіраўнік краіны — тады і будзе ўсё добра."

Спадарыня: "Думаю, што ўсё нармалізуецца. Дамовяцца і пра кошты на газ. Справа ў тым, што я сама з Расеі, таму хацела б, каб была і агульная дзяржава, і агульная валюта."

Спадар:
"Такія войны адбываюцца далёка ня першы раз. Таму лічу, што пасварыліся, але стоадсоткава памірацца празь некаторы час."

Спадар: "Для Беларусі гэтая вайна скончыцца вельмі непрыемна. Весьці вайну супроць Расеі такой маленькай краіне, як Беларусь, — беспэрспэктыўна."

Спадарыня: "Памірыцца бакі павінны. Мы ж славяне. Таму сытуацыя нармалізуецца, у стасунках усё будзе добра."

Спадар: "А мы і ня ведаем нічога пра гэтую вайну. І лічым, што ня нашая справа — сутычкі кіраўнікоў краін."

Спадар: "Ды нічым гэтая вайна ня скончыцца. Беларусь мае свае інтарэсы, расейскі бок — свае. Мы даўно павінны стаць з Расеяй проста суседзямі і пры гэтым прытрымлівацца прынцыпаў Вялікабрытаніі. Там кажуць: "У нас няма пастаянных сяброў, у нас ёсьць пастаянныя інтарэсы."

13 верасня 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:13.09.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4329
 
Ключевые слова:
Союзное государство опрос информационная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме