https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 20 верасня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 102 дні.
У гэты дзень у 1945 годзе адкрыўся Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 верасня

У 1620 годзе войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жалкеўскім пацярпела паражэнне ў бітве пры Цацоры на рацэ Прут ад асманскага войска Іскандэр-пашы.
У 1944 годзе ў складзе БССР былі ўтвораны Гродзенская, Бабруйская і Маладзечанская вобласці, апошнія дзве былі скасаваны ў 1954 і 1960 гг. адпаведна.
У 1945 годзе быў адкрыты для наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Хто нарадзіўся 20 верасня

1810 год: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, уніяцкі і праваслаўны святар.
1943 год: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца.
1959 год: Яўген Паплаўскі, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянская актрыса Сафі Ларэн і амерыканскі пісьменнік-фантаст Джордж Марцін.

20 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Сазонта і вялебнага Лукі.

20 верасня на агародзе збіралі ўраджай цыбулі. Лічылася, што калі цыбулю з новага ўраджаю прыгатуюць да гэтага дня, ураджай цалкам загіне, таму гаспадыні нават вартавалі свае грады, каб ніякі зламыснік не ўчыніў такой шкоды.

У народзе верылі, што цыбуля можа адпудзіць нячысцікаў, таму яе звязкі развешвалі ў хаце – асабліва калі там хтосьці хварэў. Таксама лічылася, што трэба ў гэты дзень з`есці цыбуліну – тады ўвесь год ніякая хвароба не прычэпіцца.

У гэты дзень назіралі за пералётнымі птушкамі: калі яны ляцелі нізка, хутка будзе дождж.

Sputnik, 20 верасня 2023
 
Дата публикации:20.09.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Сентябрь Памятные даты Календарь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме