https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ідэалы Вялікага Кастрычніка па-ранейшаму актуальныя і значныя

"Мінула больш як сто гадоў з моманту падзей Вялікага Кастрычніка, а яго ідэалы па-ранейшаму актуальныя і значныя. І сёння пераважная большасць насельніцтва Зямлі імкнецца да сацыяльнай справядлівасці, але многія краіны да гэтага часу сутыкаюцца з сучаснымі формамі эксплуатацыі і прыгнёту, культурнай экспансіяй, эканамічнымі санкцыямі і палітычным шантажом, - гаворыцца ў віншаванні. - Таму нам нельга забыць, што Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую старонку ў айчыннай гісторыі, паслужыўшы імпульсам для развіцця нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці. Пераадолеўшы ў нялёгкім дваццатым стагоддзі шматлікія выпрабаванні, раскрыўшы патэнцыял творчасці і стварэння, беларусы занялі дастойнае месца ў вялікай сям`і народаў свету".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што, ведаючы сваё мінулае, абараняючы гістарычную праўду, паважаючы і прымнажаючы дасягненні былых пакаленняў, беларусы ствараюць мірную будучыню для дзяцей і ўнукаў.

"Няхай шчырая любоў да Радзімы дае вам сілы і энергію, натхняе на новыя здзяйсненні ў імя любімай Беларусі. Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Мінула больш як сто гадоў з моманту падзей Вялікага Кастрычніка, а яго ідэалы па-ранейшаму актуальныя і значныя.

І сёння пераважная большасць насельніцтва Зямлі імкнецца да сацыяльнай справядлівасці, але многія краіны да гэтага часу сутыкаюцца з сучаснымі формамі эксплуатацыі і прыгнёту, культурнай экспансіяй, эканамічнымі санкцыямі і палітычным шантажом.

Таму нам нельга забыць, што Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую старонку ў айчыннай гісторыі, паслужыўшы імпульсам для развіцця нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці. Пераадолеўшы ў нялёгкім дваццатым стагоддзі шматлікія выпрабаванні, раскрыўшы патэнцыял творчасці і стварэння, беларусы занялі дастойнае месца ў вялікай сям`і народаў свету.

Упэўнены, што, ведаючы сваё мінулае, абараняючы гістарычную праўду, паважаючы і прымнажаючы дасягненні былых пакаленняў, мы ствараем мірную будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.

Няхай шчырая любоў да Радзімы дае вам сілы і энергію, натхняе на новыя здзяйсненні ў імя любімай Беларусі. Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

7 лістапада 2023 года.

7 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:265
 
Ключевые слова:
Праздники Беларуси Великая Октябрьская революция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме