https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кампартыя Беларусі мае намер штогод праводзіць антыфашысцкі форум


Камуністычная партыя Беларусі мае намер штогод праводзіць антыфашысцкі форум на пляцоўках нашай краіны, Расіі і далёкага замежжа. Аб гэтым заявіў першы сакратар Кампартыі Беларусі Аляксей Сокал на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з кіраўнікамі палітычных партый краіны.
Лідар кампартыі праінфармаваў аб ролі і месцы гэтай структуры ў шырокамаштабнай праграме якасных пераўтварэнняў грамадства, якая ахоплівае ўсе сферы жыцця, і павышэнні ўзроўню палітычнай свядомасці грамадзян. Ён таксама назваў асноўныя напрамкі партыйна-палітычнай работы, сярод якіх паўсюдная агітацыйна-прапагандысцкая работа ў масах, уключаючы моладзь.

Кампартыя, паводле яго слоў, удзельнічае ва ўсіх электаральных кампаніях, вылучаючы сваіх кандыдатаў, наглядальнікаў, уваходзячы ў склад выбарчых камісій, і маючыя адбыцца ў лютым 2024 года выбары не выключэнне.

Больш таго, Аляксей Сокал прапанаваў запрасіць на выбары ў якасці міжнародных наглядальнікаў прадстаўнікоў левых партый з краін Еўрасаюза. Ён нагадаў, што Кампартыя Беларусі ўваходзіць у сусветны камуністычны і левы рух, што ўключае каля 100 краін, і мае двухбаковыя сувязі з камуністычнымі і працоўнымі партыямі свету, якія прадстаўлены ў ПАСЕ і Еўрапарламенце. "Улічваючы правядзенне будучых электаральных кампаній, кампартыя можа адпрацаваць сумесна з МЗС запрашэнне замежных экспертаў у якасці міжнародных наглядальнікаў у асобе дэпутатаў фракцый аб`яднаных левых у ПАСЕ і Еўрапарламенце, якія стаяць на нашых пазіцыях і выступаюць у падтрымку Беларусі", - сказаў ён.

Акрамя таго, моладзевае крыло партыі - Ліга камуністычнай моладзі - уваходзіць у Сусветную федэрацыю дэмакратычнай моладзі. "СФДМ бачыць у Рэспубліцы Беларусь дзяржаву, у якой захаваліся лепшыя традыцыі постсавецкай прасторы, і звярнулася да нас з просьбай аб магчымасці правядзення ў Беларусі Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў", - расказаў лідар партыі. Ён прапанаваў сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання прапрацаваць гэту ініцыятыву, а таксама заявіў аб нацэленасці штогод праводзіць антыфашысцкі форум. У гэтым годзе ён быў паспяхова арганізаваны ў красавіку ў Мінску, а ў далейшым будзе праходзіць на пляцоўках Беларусі, Расіі, далёкага замежжа.

10 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.11.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
Компартия Беларуси Антифашистский форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме