https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чаканыя й нечаканыя факты аб беларусах


15 чаканых і нечаканых фактаў пра нас саміх з апытання “нацыянальная ідэнтычнасць у сучасным беларускім грамадстве”
Віталь Сіліцкі  
 
15 чаканых і нечаканых фактаў пра нас саміх з апытання “нацыянальная ідэнтычнасць у сучасным беларускім грамадстве,” праведзеным інстытутам BISS і лабараторыяй “НовАК” у супрацоўніцтве з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” у жніўні 2009 г.
 
1. Мы - беларусы!
У значнай ступені ці цалкам адчуваюць сябе беларусамі 70% апытаных. Савецкімі людзьмі - толькі 27%.
 
2. Мы - самі!
 51% апытаных лічыць, што беларусы - асобны народ са сваёй гісторыяй і культурай. Часткай трыадзінай славянскай нацыі сябе ўспрымае 41% беларусаў.
 
3. Мы розныя, і гэта нармальна!
Толькі 9,7% заяўляюць, што яны цалкам тыповыя беларусы. Большасць, ідэнтыфікуючы сябе як беларусаў і заяўляючы пра роднасць з суайчыннікамі, шануюць уласную індывідуальнасць.
 
4. Беларус? Шануй карані і краіну!
44% рэспандэнтаў лічаць, што толькі той, хто выхаваны на беларускай культуры, можа называць сябе беларусам. Для 33% важна любіць Беларусь, для 30% - быць патрыётам краіны.
 
5. Беларуская мова - нацыянальная каштоўнасць!
Больш за 46% выказаліся менавіта так на пытанне пра тое, чым з’яўляецца для іх беларуская мова. Яшчэ 35% сказалі, што гэта нацыянальны сімвал беларусаў. Такім чынам мова апярэдзіла ў спісе сімвалаў нават дзяржаўныя герб і сцяг (па 20%), зубра (14%) і бусла (9%). Толькі 10% заявілі што беларуская мова - абсалютна непатрэбная.
 
6. Беларуская мова - не сялянская!
Толькі 16% рэспандэнтаў падзяляюць стандартны савецкі стэрэатып, што беларуская мова - гэта мова вёскі.
 
7. Размаўляеш па-беларуску? Рэспект і паважуха!
49% рэспандэнтаў, адказваючы на пытанне пра тое, што яны думаюць пра людзей, якія размаўляюць выключна па-беларуску, заяўляюць, што гэта сапраўдныя патрыёты. Толькі ад 3 да 6% лічаць, што гэта “апазіцыя”, “странныя людзі”, “вёска”, або “тыя, хто хоча выпендрыцца”.
 
8. Самая беларуская - Магілёўская вобласць!
Менавіта там большая частка насельніцтва жадае карыстацца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці і заяўляе пра сваё добрае валоданне мовай.
 
9. Хочам ведаць болей!
 Да 70% беларусаў жадалі б пашырыць свае веды па беларускай гісторыі, культуры, народных абрадах і традыцыях.
 
10. Дзяржаву і рэкламу - на мову!
Каля паловы беларусаў выступае за пераважную прысутнасць беларускай мовы ў дзяржаўным справаводстве. Каля траціны выказвае пажаданне большай прысутнасці беларускай мовы ў медыях, жадае глядзець фільмы па-беларуску, аддае перавагу беларускамоўнай рэкламе.
 
11. Беларусы - родам з ВКЛ!
Менавіта Вялікае княства Літоўскае вызнаюць за гістарычную прарадзіму 38% беларусаў. 17% называюць Полацкае і Тураўскае княствы, і толькі 12% - БССР. Менавіта герояў і дзеячоў ВКЛ часцей узгадваюць як гістарычных персанажаў, пра якіх рэспандэнты хочуць больш пачуць і даведацца.
 
12. Імя Беларусі - Францыск Скарына!
Яго ў якасці найбольш папулярнага нацыянальнага героя прызналі 25% рэспандэнтаў. На другім месцы ідзе Пятро Машэраў, на трэцім - Кастусь Каліноўскі.
 
13. Беларусы - людзі на балоце і гэтым ганарацца!
Менавіта гэты твор Івана Мележа прызнаны найбольш значным творам беларускай літаратуры. У спісе найбольш папулярных беларускіх пісьменнікаў лідзіруюць, што прадказальна, Якуб Колас, Янка Купала і Васіль Быкаў.
 
14. “Песняры” застаюцца найбольш прызнаным нацыянальным брэндам.
Каля 40% беларусаў прызналі легендарную рок-групу любімымі нацыянальнымі выканаўцамі. Прадстаўнікі “пакалення 75%” не набіраюць у гэтым віртуальным хіт-парадзе і 6-7% галасоў.
 
15. Гонар, годнасць, любоў, адказнасць, адданасць.
Менавіта гэтыя асацыяцыі выклікае ў беларусаў свая нацыянальнасць. Сорам і абыякавасць - толькі ў 4-5 адсоткаў.
 
Дата публикации:10.12.2009
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:13709
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме