https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пяць дурных мітаў пра сэкс


...А я хачу спачатку разабрацца.
Цяжкая, праўда, праца,
Вунь, бачыш, колькі кніг!
Усё пра шлюб сабрана у іх
Ад самага Адама.
Дык вось мая праграма:
Пакуль да сутнасці не дабяруся -
Не ажанюся...

(Кандрат Крапіва)

1. Заўсёды можна палепшыць якасць сваіх адчуванняў.
Гэта вялікая аблуда ХХ-га стагоддзя. Пасля сэксуальнай рэвалюцыі нам уганяюць у вушы пра сэкс без перапынку і асалоду без межаў. Нам даводзяць, што заўсёды можна палепшыць, аптымізаваць, паспрабаваць новыя прыстасовы, дасягнуць новых нязнаных перажыванняў. Прыўлашчванне падобных думак можа мець якраз адваротны ўплыў, зрабіцца прычынай засмучэнняў і разчараванняў… Калі паляпшаць сэкс - дык у межах магчымасцяў, якія ва ўсіх людзей розныя, і гэта нармальна.

2. Сэкс - суцэльная генетыка.
Некаторыя шанавальнікі тэорыі эвалюцыі цвердзяць, што любошчы напрасткі звязаныя з працягам роду, якая ў сваю чаргу звязаная з прагай чалавечага роду выжыць. Усё гэта, маўляў, і тлумачыць, што мужчынская сэксуальнасць досыць агрэсіўная, а жаночая — пабочны прадукт жадання нарадзіць. Так, сапраўды, у сэкса ёсць генетычны складнік, але ніхто не сказаў, што ён адзіны. Нашая сэксуальнасць выкліканая таксама псіхалагічнымі і сацыяльнымі прычынамі. Гэта добра відаць на сэксуальных разладах, калі яны ўзнікаюць у выніку псіхалагічнай траўмы, або нават духоўнага крызісу. Мы ж прайшлі доўгую дарогу, перш чым перасталі быць першабытным ў чалавеку разумнага і былі засяроджаныя на выжыванні.

3. Сэкс на пляжы - верх усіх вярхоў.
Любошчы ў публічным месцы - пашыраная фантазія як мужчына так і жанчын, а пляж узначальвае хіт-парад самых жаданых месцаў для атрымання сэксуальнай асалоды. Пра тое сцвярджаюць шматлікія сацыялагічныя апытанні, праведзеныя сярод сэкс-летуценнікаў. Што ж адбываецца насамрэч? Пляж - ці не найгоршае месца для ўвасаблення тых мрояў. Па-першае, пясок. Галізна на пляжы азначае, што пясок праточыцца ва ўсе адтуліны. І акрамя звычайнага забруджвання пляжныя любошчы часам вядуць да заражэнне ўнутраных органаў. Плюс непрыемная казытлівасць. А яшчэ пясок, які трапіў у прэзерватыў, можа хутка і лёгка парваць гуму падчас церці. І нязручна, ой як нязручна без звыклай канапы і бялізны!

4. Калі эякуляцыя адбываецца звонку, зацяжарыць немагчыма.
Падмурак гэтага міфа: сперматазоіды засталіся звонку - апладнення быць не можа ніякім чынам. Памылка! Насамрэч жа чалавецтва здзівілася бы, калі б палічыла, колькі дзетак нараджаецца ў выніку такога псеўдабяспечнага сэксу. Рэч у тым, што яшчэ да вывяржэння чэлес вылучае адмысловую вадкасць, якая дзейнічае ў якасці шмаравідла. Нават невялікая колькасць гэтага рэчыва змяшчае сперматазоіды, якіх хапіла б на абласны цэнтр. Такія любошчы - хутчэй расейская рулетка, дзе гулец мае не абы-якія шанцы дастаць кулю.

5. Ад сэксу падчас месячніцы не зацяжарыш.
Падмуркам гэтага міфа з’яўляецца той факт, што падчас рэгулаў жаночае цела цалкам пазбаўляецца ад яйцаклетак. У прынцыпе гэта так, але трэба прыгадаць, што мужчынскае насенне часам можа пражыць цэлым і жывым у маціцы некалькі дзён. А яшчэ здараецца, што ў некаторых жанчын утварэнне новых яйцаклетак адбываецца перад крывацёкам.

Наша Ніва 
Сямён Цыбульскі 
6 лiпеня 2010

 
Дата публикации:06.07.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:7891
 
Ключевые слова:
Любовь секс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме