https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Купальская ночка ў Філармоніі


Класічна прабаўленая купальская ноч: узлесак, вогнішча, карагод? Не: Філармонія, Шапэн, мазурка. Познім вечарам 23 чэрвеня ў будынку на плошчы Якуба Коласа адбудзецца вялікі фэст культуры «Ноч музыкі».
З 19‑й да 24‑й гадзіны ночы дзверы музычнай установы будуць адчыненыя для наведнікаў. На сцэне будуць гучаць класічныя і мадэрновыя творы, а таксама будуць дэманстравацца харэаграфічныя нумары, а ў фае філармоніі выставяць свае працы сучасныя мастакі.

«Калыханку для Шапэна» будзе выконваць Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова. Арыгінальныя шапэнаўскія творы прагучаць не толькі ў класічным выкананні, але і ў выкананні аўтэнтычных інструментаў — так, як некалі чуў іх сам Шапэн. Агучваць салаўіную «Ноч» рыхтуюцца не толькі птушкі: на трыа‑фэст запрошаны гурт з Варшавы «Zespol polski», Крысціна Фонг (скрыпка, віяланчэль) і Міхаэль Карнацкі (кларнет) са Злучаных Штатаў Амерыкі.

Кульмінацыяй фестываля зробіцца спектакль «Жорж Санд, мазурка і Шапэн», дзе ў ролі Кансуэлы мы ўбачым Святлану Зелянкоўскую.

«На сцэне будуць стаяць тры раялі і гучаць творы Шапэна, упоравень з прамовамі драматычных актораў, — кажа адна з арганізатарак фэсту кампазітарка Ларыса Сімаковіч. — Літаратурная аснова спектакля — ліставанне Жорж Санд з Фрэдэрыкам Шапэнам».


  23 чэрвеня 2010  Наша Ніва

 
Дата публикации:23.06.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4903
 
Ключевые слова:
Купалле
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме