https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Берасьці хочуць аднаўляць стары горад


Касьцёл бэрнардынак у 1939-м
Навукова Мэтадычная Рада Міністэрства культуры падтрымала прапанову архітэктара Міхаіла Гайдуковіча аб фармаваньні гісторыка-культурнага комплексу «Брэст» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасьці.
 
сучасны станПлян прадугледжвае аднаўленьне шэрагу комплексаў і будынкаў старога гораду.

Як паведаміла Свабодзе архітэктар Ірына Лаўроўская, у сувязі з гэтым у Берасьці ствараецца новы творчы калектыў, які на працягу трох месяцаў павінен распрацаваць канкрэтныя прапановы музэефікацыі і адаптацыі гістарычнай забудовы, выканаць макет і прадставіць прапановы на разгляд прэзыдэнту Беларусі.

У склад творчага калектыву далі згоду ўвайсьці калектыў архітэктараў «Брэстрэстаўрацыяпраект» на чале з Уладзімірам Казаковым, архітэктары Валерый Кіскевіч і Аляксей Андраюк, незалежная група пад кіраўніцтвам доктара архітэктуры і ўрбаністыкі Ірыны Лаўроўскай.

Рэканструкцыя касьцёлу. Архітэктары Ірына Лаўроўская, Анрэй Лары, Антон Вантух.У 1992 годзе пад кіраўніцтвам археоляга Валянціна Собаля былі праведзеныя раскопкі на даўнім замухавецкім прадмесьці Берасьця і выяўленыя асаблівасьці аб’ёмна-прасторавай структуры кляштара і касьцёла бэрнардынак. Менавіта гэты будынак сёньня разглядаецца як найбольш верагодны для прыярытэтнага аднаўленьня. Якая будзе ягоная новая функцыя, яшчэ ня вызначана.

Каардынаваць працу творчага калектыву будзе Міхаіл Гайдуковіч.


24.06.2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:24.06.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:7035
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме