https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Тайны запаведнага балота»


Бярэзінскі запаведнік вырашыў напужаць турыстаў.
Бярэзінскі  біясферны запаведнік распрацаваў новы экскурсійны маршрут «Тайны запаведнага балота». Пра гэта паведаміла кансультант дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Алена Салаўёва.

Экскурсійны маршрут прапануецца прайсці пяшком, яго працягласць складае ўсяго некалькі гадзін. У час экскурсіі турысты змогуць пабываць на запаведных балотах і ўбачыць птушак і жывёл, якія там пражываюць.

Акрамя таго, падарожнікаў чакае сюрпрыз.

Калі яны будуць праходзіць праз лясныя гушчары або балотныя зараснікі, на іх можа «накінуцца» загадкавая істота. Прычым узнікне яна вельмі нечакана, напрыклад, саскочыць з дрэва або вылезе з балотнай вады.

Прыгледзеўшыся, турысты змогуць пазнаць у ёй мясцовага балотніка, які ахоўвае свае ўладанні.

БЕЛТА
 
Дата публикации:09.04.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5475
 
Ключевые слова:
Бярэзінскі запаведнік Березинский заповедник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме