А вы ведалі, што ў 1995 годзе ў амерыканскім Кліўлендзе адкрылася зала славы зорак рок-н-ролу? Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 верасня
У 1621 годзе пачалася бітва пад Хоцінам у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.
У 1945 годзе адбылася капітуляцыя Японіі ў Другой сусветнай вайне.
Хто нарадзіўся 2 верасня
1806 год: Міхаіл Гузікаў, беларускі музыкант, вынаходнік ксілафона.
1930 год: Анатоль Шаўня, беларускі паэт, крытык.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся савецкі акцёр Яўген Лявонаў, амерыканскі акцёр Кіану Рыўз і мексіканская актрыса Сальма Хаек.
2 верасня ў народным календары
Сёння вернікі ўзгадваюць прарока Самуіла і адзначаюць Самойлін дзень.
Прарока лічылі заступнікам мужчын, таму да іх у гэты дзень была асобая павага. Жанчыны гатавалі смачныя стравы і частавалі сваіх бацькоў, мужоў і сыноў. Асаблівай папулярнасцю карысталіся стравы з грыбамі, бо ў гэты час іх у лесе звычайна многа.
Назіралі за прыродай: калі да Самойліна дня паспявала рабіна, восень будзе дажджыстая, але авёс нарадзіцца добры. Мышы павылазілі з нор – чакай халоднай зімы.
Sputnik, 2 верасня 2023