Навагрудак адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы 25-27 чэрвеня ў час V фестывалю сярэдневяковай культуры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Карачан.
«Белая яблыня грому» — новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Складанка з 12 песень, напісаных на вершы класікаў XIX-XX стст.: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага з 80-годдзем.
20 студзеня спаўняецца 118 год з дня народзінаў аднаго з пачынальнікаў беларускага музычнага мастацтва, фалькларыста і стваральніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі Рыгора Шырмы (1892-1978)