У 1586 годзе ў Вільні была выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 кастрычніка
У 1500 годзе: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.
У 1586 годзе ў Вільні ў друкарні Мамонічаў выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы.
У 1917 годзе ў Пецярбургу выйшаў першы нумар газеты "Беларуская Крыніца".
Хто нарадзіўся 8 кастрычніка
1831 год: Міхал Ельскі, беларускі скрыпач і кампазітар.
1947 год: Аляксандр Анісімаў, галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
1976 год: Сяргей Пархоменка, беларускі рэпер, вядомы пад псеўданімам Сярога.
Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Марына Цвятаева і амерыканскі акцёр Мэт Дэйман.
8 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Сергія Раданежскага, які прадказаў перамогу вялікаму князю Дзмітрыю Данскому ў Кулікоўскай бітве. У народзе Сергія лічылі ахоўнікам курэй. У гэты дзень дамашнюю птушку рэзалі на продаж, а таксама назапашчвалі квашаную капусту.
Пасечаную капусту складалі ў апараныя бочкі разам з дробна парэзанай морквай, журавінамі, перасыпалі соллю і таўклі. Некалькі дзён у хаце трымаўся дрэнны пах – пакуль капуста ўкісне.
Калі ў гэты дзень выпадаў першы снег, лічылі, што зіма прыйдзе на Міхайлаў дзень (21 лістапада). Лічылася ўвогуле, што першы снег выпадае за 40 дзён да сапраўднай зімы.
Sputnik, 8 кастрычніка 2024