А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1955 годзе выйшла 1-е выданне Кнігі рэкордаў Гінеса? Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 жніўня
У 1652 годзе Капылю было нададзена магдэбургскае права.
У 1820 годзе ў Расійскай імперыі ўказам Аляксандра І забаронена дзейнасць езуітаў.
У 1979 годзе астраном Мікалай Чарных у Крымскай астранамічнай абсерваторыі адкрыў малую планету (3283) Скарына.
Хто нарадзіўся 27 жніўня
1811 год: Тадэвуш Лада-Заблоцкі, беларускі і польскі паэт.
1860 год: Караль Чапскі, граф, мінскі гарадскі галава і мецэнат.
1976 год: Алеся, беларуская эстрадная спявачка, салістка групы "Сябры".
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся нямецкі філосаф Георг Гегель, амерыканскі пісьменнік Тэадор Драйзер і савецкая актрыса Фаіна Ранеўская.
27 жніўня ў народным календары
Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць прарока Міхея, які жыў у пачатку 700-х гг. да н.э. Ён аўтар Кнігі прарока Міхея, шостай кнігі "малых" прарокаў. Сёння заканчваецца Cпасаўскі пост, надыходзіць пара вяселляў.
Гэты дзень называлі Міхей-Ціхавей: назіралі за ветрам і прадказвалі надвор`е. Калі дзьмуў лёгкі вецер, восень будзе цёплай, а калі моцны і халодны – у верасні будзе нянасце.
Працы ў полі ўжо скончыліся, але часам людзі збіраліся на талаку, каб дапамагчы суседзям, якія не паспелі сабраць ураджай.
27 жніўня таксама ўшаноўвалі будаўнікоў і муляраў.
Sputnik, 27 жніўня 2023