https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Як заўсёды Прэзідэнт быў шчыры». Сенатар пра інтэрв’ю Лукашэнкі ўкраінскай журналістцы


Аб гэтым заявіла член Савета Рэспублікі Эльвіра Сарока, каментуючы інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка.
«Менавіта сітуацыя ва Украіне стала тэмай размовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з украінскай журналісткай Дзіянай Панчанка. Як заўсёды кіраўнік нашай дзяржавы быў шчыры. Ён неаднаразова падкрэсліваў, што з вялікай павагай ставіцца да ўкраінцаў і шчыра трывожыцца за будучыню суседняй краіны, якой проста можа не быць, калі не спыніцца, — адзначыла Эльвіра Сарока. — Толькі за сталом перагавораў можна знайсці развязкі сітуацыі, і рабіць гэта трэба з удзелам усіх уцягнутых бакоў і моцных свету ўсяго. Гэтая пазіцыя беларускага лідара нязменная і пацвярджаецца яго канкрэтнымі справамі і ўчынкамі. І калі б Мінскія пагадненні былі рэалізаваныя, магчыма, сёння сітуацыя была б зусім іншай».

Наш Прэзідэнт перакананы, што першым крокам Украіны на шляху да аднаўлення краіны павінен быць крок да міру. І затым, ужо ў мірнай краіне, можна развіваць і выбудоўваць эканоміку, падкрэсліла сенатар.

«Пры гэтым многае будзе залежаць ад вертыкалі ўлады — так званага дзяржаўнага стрыжня, — дапоўніла яна. — Мы, беларусы, як ніхто разумеем і цэнім важнасць мудрага кіраўніцтва. Беларусь таксама прайшла няпростыя часы. Але насуперак усім цяжкасцям нашаму Прэзідэнту ўдалося захаваць мір і адзінства ў краіне. Мы жывём пад мірным небам, выхоўваем дзяцей і ўнукаў, будуем дамы, расцім хлеб і ўпэўнена глядзім у будучыню. І гэта галоўнае».

Звязда, 20 жніўня 2023
 
Дата публикации:20.08.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:165
 
Ключевые слова:
Интервью Украина Переговоры Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме