https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 22 ліпеня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 162 дні.
Якія падзеі адбыліся 22 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 22 ліпеня

У 1812 годзе адбыўся бой паміж расійскім і французскім войскамі каля вёскі Салтанаўка (зараз Магілёўская вобласць).

Хто нарадзіўся 22 ліпеня

1919 год: Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнавец.
1932 год: Леанід Яўменаў, беларускі філосаф, пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі мастак Эдвард Хопер і французкая спявачка Мірэй Мацьё.

22 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць епіскапа Панкрація і святапакутніка Кірыла.

Настаў час збіраць агуркі. У некаторых мясцовасцях існавала павер`е: першы агурок трэба закапаць у зямлю так глыбока, каб ні чалавек, ні звер не маглі раптам выкапаць яго – тады ураджай будзе добры. Першыя агуркі заўсёды давалі дзецям – лічылася, што пасля гэтага ўсе астатнія будуць смачныя і салодкія.

Пачыналі і варыць варэнне з чарніц. Збіраць ягаду трэба было, калі няма дажджу, і варыць у той жа дзень.

Калі ў лесе заўважалі шмат мурашнікаў – зіма будзе доўгая і халодная.

Sputnik, 21 ліпеня 2023
 
Дата публикации:22.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Июль Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме