— На працягу фестывалю гасцей чакаюць тэатралізаваныя дзеянні з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, абрады, рытуалы, здабыча жывога агню, паказальныя баі рэканструктараў, тэматычны канцэрт «Ад мінулага ды сучаснага» з удзелам фальклорных ансамбляў Магілёўскай вобласці, этнаквест для дзяцей, конкурс «Радзіміцкія забавы» і шмат чаго іншага, — паведаміла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадцэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Крысціна Башарымава. — Будзе арганізавана работа музея пад адкрытым небам, выставы-продажы умельцаў, майстроў і рамеснікаў, атракцыёны ў духу ранняга сярэднявечча. Завершыцца этнасвята ў 22.00 рытуальным вогнішчам.
Для жадаючых далучыцца нагадваем, што адкрыццё мерапрыемства запланавана на 17.00.
Нэлі Зігуля
Звязда, 23 ліпеня 2023
Звязда, 23 ліпеня 2023