Якія падзеі адбыліся 23 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 ліпеня
У 1922 годзе ў кафедральным праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны са Славеніяй.
Хто нарадзіўся 23 ліпеня
1690 год: Якуб Брэтцар, беларускі жывапісец.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Вудзi Харыльсан і брытанскі акцёр Дэніэл Рэдкліф.
23 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Антонія Пячэрскага.
У народзе святога называлі Антоній Расачнік. У гэты дзень хадзілі да азёр і вадаёмаў назіраць за раскай. Па ёй прадказвалі надвор`е на бліжэйшыя дні. Калі раскі шмат, надвор`е будзе добрым, а год – ураджайным. Калі ж расліны няшмат, меркавалі, што і ўраджаю не будзе.
Добрае надвор`е таксама можна было чакаць, калі ноччу прайшла навальніца. А вось смоўжы, якія палезлі на дрэвы, прадвяшчалі ліўні. Увогуле, з гэтага часу надвор`е пачынае псавацца.
Sputnik, 23 ліпеня 2023