Экскурсійны маршрут складзены Веткаўскім музеем стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава. У праграме — наведванне вострава закаханых, дзе раскажуць, кім, калі і для чаго быў створаны гэты востраў. Удзельнікі экскурсіі ўбачаць ужо неіснуючую сядзібу Рэйнгальда і даведаюцца пра іншыя шляхецкія сядзібы Веткаўшчыны.
Адметнасцю сустрэчы стане незвычайны чай з самавара па стараверскім рэцэпце з топленым цукрам.
Адметнасцю сустрэчы стане незвычайны чай з самавара па стараверскім рэцэпце з топленым цукрам.
Экскурсія пачнецца ў 12.00. Удзел бясплатны.
Звязда, 29 ліпеня 2023