Якія падзеі адбыліся 19 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 ліпеня
У 1450 годзе ўпершыню быў узгаданы горад Узда.
У 1972 годзе Івану Мележу і Івану Шамякіну былі прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі.
Хто нарадзіўся 19 ліпеня
1909 год: Сяргей Грыцавец, двойчы Герой Савецкага Саюза
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Эдгар Дэга, рускі паэт Уладзімір Маякоўскі, Вахтанг Кікабідзэ - грузінскі і савецкі акцёр, эстрадны спявак.
19 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Сысоя Вялікага, святапакутніка Ермія і іншых пакутнікаў, якія пацярпелі за веру ў ІІІ ст.
У гэты час на траве звычайна з`яўляецца шмат расы. Нашы продкі верылі, што каб захаваць здароўе, трэба раніцай пабегаць па траве. Дзяўчыны мылі твар расой, каб даўжэй заставацца прыгожымі.
У дамах рыхтавалі склепы да будучага ўраджаю – чысцілі іх.
Калі аблокі 19 ліпеня жаўтаватага колеру, будуць працяглыя дажджы.
Sputnik, 19 ліпеня 2023