У Александрыі загадзя рыхтаваліся да вялікага патоку гасцей свята. Літаральна за некалькі дзён на беразе Дняпра вырас сапраўдны горад — са сваімі каларытнымі вулачкамі і атмасферай. Тут арганізавалі тэматычныя пляцоўкі, дзе прадстаўлялі як прадукцыю беларускай вытворчасці, самабытную народную культуру з рэгіянальнымі асаблівасцямі, так і дасягненні навукі, інавацыйнай і тэхнічнай творчасці моладзі.
У мерапрыемствах прымалі ўдзел і замежныя госці з многіх рэгіёнаў Расіі. У гасцях у Александрыі пабывалі кіраўнікі рэгіёнаў Расіі, дэлегацыі на ўзроўні кіраўніцтва заканадаўчага сходу і іншых органаў дзяржаўнага кіравання Расіі.
Яркую палітру народнай творчасці таксама прадставілі майстры з Расіі — больш за 80 умельцаў з 20 рэгіёнаў краіны, у тым ліку самых аддаленых.
Галоўны канцэрт «Будзе вельмі цікава!», які завяршаў праграму святкавання «Купалля» ў Александрыі, сабраў 3 тыс.гледачоў, а квіткі на мерапрыемства былі раскупленыя за некалькі тыдняў да яго пачатку.
Звязда, 9 ліпеня 2023