Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 3 ліпеня
У 1410 годзе злучаныя польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Уладзіслава II Ягайлы рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэна.
У 1941 годзе ўпершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народа.
У 1944 годзе адбылося вызваленне Мінска ад нацысцкіх захопнікаў.
Хто нарадзіўся 3 ліпеня
1918 год: Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнавец
1958 год: Генадзь Лаўрэцкі, беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі пісьменнік Франц Кафка і амерыканскі акцёр Том Круз.
3 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Мефодзія, епіскапа Патарскага.
У гэты час пачыналася паляванне на перапёлак, якія зляталіся на поле, дзе амаль ужо паспела жыта.
Па народных прыкметах, калі дождж пачнецца на Мефодзія, ён будзе ісці яшчэ 40 дзён. Калі ж заўважалі павукоў, якія плятуць павуцінне, гэта значыла, што надвор`е палепшыцца. Пра тое ж самае сведчылі спевы птушак і аблокі, якія плывуць высока над зямлёй.
Sputnik, 3 ліпеня 2023