https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 5 ліпеня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 179 дзён.
Якія падзеі адбыліся 5 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 ліпеня

У 1772 годзе Расія, Аўстра-Венгрыя, Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра Першы падзел Рэчы Паспалітай.
У 1812 годзе было створана войска адноўленнага Напалеонам Вялікага княства Літоўскага.
У 1969 годзе адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплекса "Хатынь".

Хто нарадзіўся 5 ліпеня

1965 год: Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
1970 год: Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Жан Както і нямецкі палітык Клара Цэткін.

5 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Галактыёна і Юліаніі, а таксама святапакутніка Яўсевія.

Сяляне ў гэты дзень звычайна змагаліся са шкоднікамі, якія псавалі пасевы. Для гэтага гатавалі настойку з часнаку, якой апырсквалі лісце. Таксама нарыхтоўвалі банныя венікі.

Калі на Юліану шоў дождж, гэта прадвяшчала добры ўраджай ільну і хлеба. Шмат камароў абяцалі добрае і сонечнае надвор`е.

Sputnik, 5 ліпеня 2023
 
Дата публикации:05.07.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:192
 
Ключевые слова:
Июль Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме