"Вы ўсе журналісты і добра разумееце, як складана працаваць з такімі матэрыяламі. Гэта сапраўды вельмі цяжка: людзі расказваюць пра пекла на зямлі. Як забівалі маці, забівалі сястру, сына, спальвалі немаўлят", - адзначыла ў каментарыі журналістам генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч.
Гендырэктар БЕЛТА разам з тым падкрэсліла, што гаварыць пра трагічныя падзеі вайны неабходна, каб не дапусціць іх паўтарэння.
У кнігу ўвайшлі гісторыі малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, запісаныя следчымі ў час расследавання Генпракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Матэрыялы журналістаў, якія цэлы год публікаваліся на рэсурсах БЕЛТА, пакладзены ў аснову кнігі, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці.
Зусім хутка БЕЛТА прэзентуе яшчэ адзін праект "Архівы: нічога акрамя праўды", падрыхтаваны сумесна з Міністэрствам юстыцыі.
"Гэта работа з Генпракуратурай, Міністэрствам юстыцыі для нас была вельмі важнай, вельмі складанай і неабходнай", - заўважыла Ірына Акуловіч.
Паводле яе слоў, наперадзе яшчэ шмат работы ў справе захавання гістарычнай памяці. "Яшчэ шмат людзей не ведаюць, дзе іх сваякі, таму пошукавыя работы прадаўжаюцца і будуць прадаўжацца, а мы будзем гаварыць аб гэтым, няхай нават камусьці на Захадзе гэта праўда і не падабаецца. Мы не маем права здрадзіць нашым продкам, забыць імёны герояў, забыць вельмі страшныя старонкі нашай гісторыі. Расказваючы пра іх, мы ускалыхнём і сваю душу, і душу нашых дзяцей. Я ўпэўнена, усё гэта не пройдзе незаўважаным - застанецца ў нашай памяці, у нашых сэрцах, у нашых генах. Мы будзем жыць як краіна, як нацыя. Нацыя, якая ганарыцца сваімі героямі і раўняецца на іх", - адзначыла гендырэктар.
Ірына Акуловіч выказала словы ўдзячнасці Міністэрству інфармацыі за дапамогу ў выданні кнігі "Последние свидетели". Яна падкрэсліла: улічваючы значнасць гэтай работы, такія праекты падтрымліваюцца дзяржавай, і іх выдаецца нямала.
23 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
23 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА