Сёння ў Беларуси адзначаецца Дзень работнікаў пракуратуры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 26 чэрвеня
У 1974 годзе выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання "Горад-герой".
Хто нарадзіўся 26 чэрвеня
1926 год: Мікалай Паўленка, беларускі мовазнавец.
1941 год: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст БССР.
Таксама сёння нарадзіліся французскі астраном Шарль Месье і амерыканская пісьменніца Перл Бак.
26 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Акіліны Старэйшай, якую ў народзе празвалі Акулінай Грачышніцай.
Галоўнай стравай на стале ў гэты дзень была грэцкая каша.
У гэты час з`яўляецца шмат аваднёў, якія дакучаюць дамашнім жывёлам. Каб пазбавіць жывёл ад пакут, іх выганялі на пашу толькі ранкам, а днём трымалі ў хляве.
Калі сонца 26 чэрвеня ўзыходзіць у тумане, дзень будзе гарачы.
Пчолы лятаюць рана – чакай добрага надвор`я.
Sputnik, 26 чэрвеня 2023