Работнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём медыцынскіх работнікаў.
Даючы клятву вернасці прафесіі, вы бераце на сябе адказнасць за лёсы людзей, за жыццё і здароўе кожнага пацыента. Гэта высакародны і смелы выбар.
Добрасумленна і бескарысліва выконваючы свой прафесійны абавязак, праяўляючы шчыры клопат і міласэрнасць да тых, хто мае патрэбу ў вашай дапамозе, асабліва ў самых аддаленых кутках Беларусі, пастаянна развіваючы кампетэнцыі і тэхналогіі, вы ўмацоўваеце імідж айчыннай аховы здароўя, якая па многіх пазіцыях прызнаецца адной з найлепшых у свеце.
У гэты святочны дзень дзякую ўсім медыцынскім работнікам, хто з гонарам праходзіць выпрабаванні новымі выклікамі і пагрозамі жыццю і здароўю беларусаў, забяспечваючы грамадскую згоду і нацыянальную бяспеку краіны.
Ад усёй душы жадаю вам і вашым сем`ям шчасця, дабра і дастатку.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 18 чэрвеня 2023