Якія падзеі адбыліся 18 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 чэрвеня
У 1586 годзе гораду Нясвіжу нададзены герб.
У 1989 годзе быў заснаваны Ліцэй БДУ.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй.
Хто нарадзіўся 18 чэрвеня
1889 год: Уладзімір Каліноўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.
1911 год: Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар.
1950 год: Валянцін Акудовіч, беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.
Таксама сёння нарадзіліся: рускі пісьменнік Іван Ганчароў і англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак Пол Макартні.
18 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дарафея.
На Дарафея людзі назіралі за ветрам. Калі ён дзьме з паўночнага захаду, лета будзе вільготнае, з усходу – прадвяшчае паморак, з поўначы – добрае надвор`е, а з поўдня – ураджайны год.
Дождж маглі прадказаць з раніцы – калі трава пахне мацней, чым звычайна, варта чакаць непагадзь.
Гаспадыні імкнуліся ў першай палове дня прапалоць грады: лічылася, што так пустазелле доўга не вырасце.
Sputnik, 18 чэрвеня 2023