https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 24 кастрычніка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 68 дзён.
Якія падзеі адбыліся 24 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 кастрычніка

У 1780 годзе Марцін Пачобут-Адляніцкі быў прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай з Віленскай акадэміі.
У 1995 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Алжырам.

Хто нарадзіўся 24 кастрычніка

1864 год: Аляксей Бялыніцкі-Біруля, вучоны-натураліст, падарожнік.
1901 год: Яніна Глебаўская, беларуская савецкая актрыса, народная артыстка БССР.
1921 год: Надзея Траян, Герой Савецкага Саюза, удзельніца аперацыі па ліквідацыі гаўляйтара Кубе.

Таксама сёння нарадзіліся галандскі натураліст Антоні ван Левенгук і расійскі прадпрымальнік Раман Абрамовіч.

24 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святога апостала ад 70-ці Піліпа. У народзе існавала павер`е, што калі назваць дзіця, што нарадзілася ў гэты дзень, Піліпам, яно пражыве доўгае і шчаслівае жыццё. Увогуле даваць імёны ў гонар святых было традыцыяй, а у гонар пакутнікаў стараліся не называць, таму што верылі, што лёс дзіцяці будзе не вельмі добрым.

У гэты дзень сяляне везлі збожжа на млын. Па зорках ноччу варажылі пра надвор`е: калі яны міргаюць, надвор`е хутка зменіцца, зіхацяць роўна – будзе ветрана і суха. Вельмі яркія зоркі прадракалі добры ўраджай на наступны год.

Sputnik, 24 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:24.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:76
 
Ключевые слова:
Октябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме