https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў указ нумар 402 "Аб сацыяльнай падтрымцы"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах узмацнення сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян.

Прадугледжваецца, у прыватнасці, адмена абмежавання на памер пенсіі працуючым пенсіянерам, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання на рынку працы асоб пенсійнага ўзросту.

Устанаўліваецца далейшае зніжэнне страхавога стажу з 10 да 5 гадоў маці, якія нарадзілі і выхавалі 4 і больш дзяцей.

Дадатковыя гарантыі па назначэнні датэрміновай пенсіі (на 5 гадоў раней) атрымаюць таты дзяцей-інвалідаў, якія ажыццяўляюць выхаванне і догляд дзіцяці без удзелу маці.

Для дзяцей-інвалідаў прадугледжана павышэнне да атрымліваемай пенсіі ў сувязі са смерцю аднаго з бацькоў. Памер такога павышэння будзе залежаць ад ступені страты здароўя дзіцяці. Такім чынам, з улікам атрымліваемай пенсіі дзіцяці фактычна будзе кампенсавацца даход, які яно магло б атрымліваць пры жыцці аднаго з бацькоў.

Указам таксама спрашчаецца працэдура збору дакументаў аб заработку для вылічэння пенсіі, аптымізуюцца тэрміны падачы заявы аб назначэнні пенсіі.

Акрамя таго, для асобных катэгорый грамадзян (з асаблівасцямі здароўя, якія пражываюць з інвалідам І групы або даглядаюць дзіця-інваліда) захоўваецца права атрымання пенсіі праз паштовае аддзяленне сувязі. Такая магчымасць прадастаўляецца таксама ўсім пенсіянерам у выпадку аплаты гэтай паслугі за кошт уласных сродкаў (па тарыфах кошту паслуг пошты па дастаўцы пенсій за кошт сродкаў пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва).

Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года.

29 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:785
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме