https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 10 чэрвеня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 204 дні.
Якія падзеі адбыліся 10 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 10 чэрвеня

У 1067 годзе Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў падчас сустрэчы на Ршы.
У 1794 годзе ў Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага.

Хто нарадзіўся 10 чэрвеня

1919 год: Авяр`ян Дзеружынскі, беларускі паэт.
1953 год: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Джудзі Гарленд і руская спявачка Людміла Зыкіна.

10 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Мікіты Халкідонскага і святапакутніка Еўціхія.

Святога Мікіту лічылі заступнікам гусей – дамашніх і дзікіх. У гэты час гусяняты пачыналі вучыцца плаваць, і святому маліліся, каб іх не з`елі драпежнікі.

Калі 10 чэрвеня было шмат травы, значыць, будзе шмат зерня. Тое ж прадракаў і ціхі, бязветраны дзень.

Sputnik, 10 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:10.06.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:137
 
Ключевые слова:
Июнь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме