https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Танцоры з Крыма выступяць на "Славянскім базары" гэтым летам


Раней гэтая харэаграфічная студыя прыняла ўдзел у запісе кліпа-віншавання для жыхароў Гродна з нагоды дня горада.
Расійскае пасольства ў Беларусі спадзяецца на развіццё адносін паміж Севастопалем і Мінскам, заявіў саветнік-пасланнік пасольства РФ у Беларусі Пётр Фралоў падчас тэлемоста з паўвостравам у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

"Мы са свайго боку будзем старацца максімальна спрасціць вырашэнне гэтых задач", - адзначыў Фралоў.

Дыпламат нагадаў, што паміж Мінскам і Севастопалем раней былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве. Паступова развіваецца і культурнае ўзаемадзеянне. Пётр Фралоў нагадаў, што 12 ліпеня адкрываецца міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Плануецца, што на яго прыедзе калектыў Кацярыны Астахавай – дзіцяча-юнацкая студыя вольнага танца "Босиком" (Севастопаль). У 2022 годзе гэты калектыў прыняў удзел у запісе віншавальнага кліпа ў гонар чарговай гадавіны заснавання Гродна.

Сяброўства з Крымам

У верасні 2022 года ўлады Мінска падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве з Севастопалем, а ў сакавіку 2023 года Крым прапанаваў арганізаваць перавалку беларускіх грузаў праз свае парты. Таксама рэгіён РФ зацікаўлены ў пастаўках камунальнай, будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі з Беларусі.

З паўвострава на беларускі рынак, у сваю чаргу, экспартуюцца садавіна, агародніна і віны. Наладжаны аўтобусныя рэйсы для турыстаў з Беларусі на курорты Крыма. Паводле слоў пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Крым пры прэзідэнце РФ Георгія Мурадава, амаль палова знешняга гандлю рэгіёна звязана з Беларуссю. Ён лічыць, што бакі маглі б пачаць сумесны праект па рыбным промысле.

Мінск, 14 чэрвеня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:14.06.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Віцебск Фэст культуры Славянский базар Крым
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме