https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 16 чэрвеня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 198 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 чэрвеня

У 2006 годзе для карыстальнікаў адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Хто нарадзіўся 16 чэрвеня

1834 год: Аляксандр Ельскі, беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец.
1875 год: Канстанцін Галкоўскі, літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог.
1897 год: Аляксандр Шлюбскі, беларускі літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, бібліёграф.
1911 год: Дзмітрый Лукас, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Джавані Бакача і шатландскі эканаміст, філосаф Адам Сміт.

16 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Лукіліяна, Клаўдзія, Іпація, Паўла, Дыянісія і пакутніцы Паўлы.

Імя святога Лукіліяна ў народзе ператварылася ў Лук`яна. Казалі: "На Лук`яна глядзі, адкуль вецер дзме". Па ветры спрабавалі вызначыць, які будзе ўраджай. Калі з поўдня – добры, а вось з паднёвага захаду – можа быць і не вельмі, таму што ён прыносіць дажджы. Паўночна-заходні вецер наогул быў неспрыяльны, ён абяцаў навальніцы і буры.

Sputnik, 16 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:16.06.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:143
 
Ключевые слова:
Июнь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме