Якія падзеі адбыліся 27 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 траўня
У 1924 годзе ў Навагрудку ўрачыста закладзены Курган у гонар памяці Адама Міцкевіча.
У 1991 годзе ў Мінску завяршыўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Хто нарадзіўся 27 траўня
1895 год: Ігнат Дварчанін, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт.
1900 год: Уладзімір Жылка, беларускі паэт.
1931 год: Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнавец.
1932 год: Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнавец і педагог.
1937 год: Міхаіл Біч, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканская танцорка Айседора Дункан і іспанская спявачка Ана Белен.
27 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ісідора, якога ў народзе звалі проста Сідар.
Святога Сідара празвалі Агурочнік, таму што па надвор`і ў гэты дзень вызначалі, які будзе ўраджай агуркоў. Калі ўвесь дзень было ясна, то агуркоў будзе шмат, а калі ідзе дождж – мала і яны будуць вадзяністыя.
Таксама ў гэты дзень сеялі лён. Калі вецер дзьмуў з поўначы, саджаць агуркі было яшчэ нельга.
Халодны дзень прадвяшчаў халоднае і непагодлівае лета.
Sputnik, 27 траўня 2023