https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 29 траўня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца сто сорак дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 216 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень міратворцаў ААН. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 траўня

У 1885 годзе ў Гродна адбыўся моцны пажар, які спаліў большую частку старога горада.
У 1946 годзе быў заснаваны Мінскі трактарны завод.
У 1992 годзе ў Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 29 траўня

1855 год: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.
1931 год: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.
1939 год: Людміла Пісарава, беларуская актрыса.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Канстанцін Бацюшкаў і іспанскі кампазітар Ісак Альбеніс.

29 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадора, якога ў народзе называлі Фёдар Жытнік. Людзі верылі, што гэты дзень вельмі добры для таго, каб сеяць жыта. Увогуле ў цёплых мясцінах 29 траўня быў апошнім днём для сеяння яравых. У вёсках пачыналі рыхтавацца да вяселляў.

Калі 29 траўня была навальніца, лічылася, што чакае добры ўраджай збожжа. Калі дождж ужо скончыўся, але казуркі не лётаюць, значыць, ён скора пойдзе зноў. А вось пачуць падчас дажджу жабу – добрая прыкмета: непагадзь хутка скончыцца.

Sputnik, 29 траўня 2023
 
Дата публикации:29.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Май
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме