https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 2 чэрвеня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 212 дзён.
Якія падзеі адбыліся 2 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 чэрвеня

У 1792 годзе Браславу быў нададзены герб.

Хто нарадзіўся 2 чэрвеня

1923 год: Іван Марчанка, беларускі гісторык.
1943 год: Юрый Івашчанка, беларускі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік, філосаф Маркіз дэ Сад і дацкі паэт і пісьменнік Карл Адольф Г`елеруп.

2 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фалалея, Аляксандра і Астэрыя.

У гэты дзень працягваюцца працы ў агародзе. У залежнасці ад надвор`я гаспадыні саджаюць агуркі, цыбулю, капусту, гарбузы.

Калі на елках бачылі шмат шышак, меркавалі, што і агуркоў у гэтым годзе будзе вельмі шмат.

Дождж прадказвалі па паводзінах качак: калі яны ўвесь дзень ныраюць у ваду, надвор`е сапсуецца. Калі ж увечары шмат расы, назаўтра будзе добрае надвор`е.

Sputnik, 2 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:02.06.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:202
 
Ключевые слова:
Июнь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме