Губернатар назваў «Вытокі» нацыянальным брэндам Беларусі. Паводле яго слоў, фестываль з кожным годам набірае абароты, а колькасць удзельнікаў, гасцей расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Так, у Гомельскай вобласці ў Мазыры спартыўна-культурная падзея сабрала 6 тыс.чалавек, у Рэчыцы ўжо 12 тыс. «Сёння мы чакаем да 30 тыс. удзельнікаў у цэлым», — сказаў Іван Крупко.
Ён перакананы, што фестываль адкрывае для вобласці ў цэлым новыя магчымасці. «Гэта і магчымасць паказаць, як развіваецца рэгіён у спорце, як шануе сваё культурнае багацце, традыцыі, як удасканальвае турыстычную галіну», — аргументаваў ён.
«Фестываль трэба развіваць, каб кожны год з’яўляліся ўсё новыя традыцыі. Бо «Вытокі» аб’ядноўваюць усіх беларусаў. Тут культура, спорт, традыцыі, наша гісторыя», — рэзюмаваў кіраўнік рэгіёна.
Звязда, 20 траўня 2023