Якія падзеі адбыліся 6 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 траўня
У 1434 годзе ў Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.
У 1589 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам Магдэбурскае права і герб.
У 1989 годзе адбыўся канцэрт знакамітай групы "Кіно", які стаў для Беларусі адным з першых стадыённых рок-канцэртаў.
Хто нарадзіўся 6 траўня
1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны.
1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны.
1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт.
1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр.
1933: Юрась Свірка, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі Максімільен Рабесп`ер і аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.
6 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Георгія Пермаганосца. У народзе гэта свята атрымала назву Юр`еў дзень або Юрый Вясновы.
Георгія Перамаганосца лічылі абаронцам палёў, зямных пладоў і хатняй жывёлы. Яму маліліся пра добры ўраджай, а таксама аб абароне жывёл ад хвароб і ведзьмаў.
Існавала шмат павер`яў і традыцый, звязаных з Юр`евым днём. Посля гэтага дня пастухі ўжо не бралі ў статак новых жывёл, таму што верылі: калі гэта зрабіць, на статак нападуць ваўкі.
Жанчыны плялі вянкі і збіраліся ў карагоды. У гэты дзень хадзілі на поле і закопвалі там лустачку хлеба. Лічылася, што так ураджай будзе лепей.
Таксама ў свята, звязанае з урадлівасцю, спрабавалі пазбавіцца ад бясплоднасці. Для гэтага збіралі ранішнюю расу рушніком і выціраліся ім.
Sputnik, 6 траўня 2023