https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Практычна кожны другі беларус ведае ключавыя падзеі ваенных гадоў


Такія дадзеныя тэлефоннага сацыялагічнага апытання прывёў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Сухоцкі.
Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў з 27 сакавіка па 11 красавіка 2023 года тэлефоннае апытанне насельніцтва «Грамадская думка аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, гістарычнай памяці». Выбарка — 902 рэспандэнты.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: «Як вы ацэньваеце свае веды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны?»

«Я ведаю ключавыя падзеі ваенных гадоў» — так адказалі 48% апытаных, «Мае веды пра вайну носяць фрагментарны, адрывачны характар» — 24,8%, «Я маю поўнае і ўсебаковае ўяўленне пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны» — 18,4%, «Я практычна нічога не ведаю пра Вялікую Айчынную вайну» — 2,6%.

«Тэматыка Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на тое, што прайшло амаль 80 гадоў пасля Вялікай Перамогі, будзе і далей знаходзіцца ў трэндзе інфармацыйнага парадку дня Беларусі. Дадзеныя апытання паказваюць, што большасць беларусаў цікавяцца гісторыяй у цэлым, добра ведаюць мінулае сваёй краіны. Таму не дзіўна, што практычна кожны другі рэспандэнт адзначыў, што ведае ключавыя падзеі ваенных гадоў. Гэта высокі паказчык, які выразна кажа, што для беларусаў гэты перыяд найбольш важны і цікавы. Пры гэтым многія нашы грамадзяне менавіта ў сям’і атрымалі інфармацыю ад сваіх сваякоў, якія ваявалі або жылі ў той нялёгкі час. Акрамя таго, у многіх сем’ях захаваліся найважнейшыя атрыбуты тых падзей — медалі, ордэны, узнагародныя лісты, іншыя каштоўныя і памятныя прадметы, якія з’яўляюцца сямейнай рэліквіяй. І праз гэтыя адчувальныя сведчанні гераізму і звязаныя з гэтым вельмі асабістыя гісторыі людзей, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення, беларусы шмат што ведаюць і разумеюць пра той перыяд нашай гісторыі», — сказаў Мікалай Сухоцкі.

Паводле яго слоў, вельмі важная праца, якая сёння актыўна праводзіцца СМІ па інфармаванні аб тых падзеях. «У Беларусі вырабляецца вялікая колькасць дакументальных і мастацкіх фільмаў, тэлевізійных праграм і праектаў. Па дадзеных апытанняў, менавіта дакументальныя, мастацкія фільмы — гэта асноўныя крыніцы інфармацыі аб Вялікай Айчыннай вайне для беларусаў, але ў тым ліку і важныя сямейныя гісторыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне аб тых страшных, трагічных падзеях і Вялікай Перамозе», — дапоўніў намеснік дырэктара.

Звязда, 8 траўня 2023
 
Дата публикации:08.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Соцопрос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме